Найбольш гродзенскіх абітурыентаў здавалі ЦТ па матэматыцы
Найбольш папулярным быў тэст па матэматыцы – 5887 чалавек, за ім – тэст па рускай мове (5884).
ЦТ па беларускай мове здавалі 3744 чалавек, па біялогіі – 2094.
На выпрабаванні з’явіліся не ўсе зарэгістраваныя.
Так, іспыт па матэматыцы планавалі здаваць 6183 чалавек, столькі ж – па рускай мове.
Парушэнняў у часе цэнтралізаванага тэставання ў Гродзенскай вобласці пакуль не зафіксавана.
Апошні тэст абітурыенты здадуць 28 чэрвеня.
Сёлета ў Гродзенскай вобласці на ЦТ зарэгістравалася 9991 абітурыент – на 17,4 % меньш, чым летась.
Абітурыенты павінны выканаць 27759 тэстаў па 14 прадметах.
ЦТ праводзіцца ў Гродне, Лідзе, Ваўкавыску.
Паводле http://www.grsu.by, http://belta.by
Здымак gim_1.blog.tut.by