Сям’я 12 гадоў шукала гарадзенца, які хаваўся ў Кыргызстане

|

Жонка звярнулася ў міліцыю. Гарадзенца шукалі ў некалькіх краінах, але безвынікова.

Летась зніклага суд прызнаў памерлым, але расследванне справы працягвалася.

 

Паводле нам. Начальніка аддзялення Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Марыны Шпакоўскай, былі падставы меркаваць, што знікнінне было крымінальным, таму распачалі крымінальную справу.

У выніку, высветлілася, што грамадзянін жывы-здаровы і стала пражывае ў Кыргызстане.

Аднавіць стасункі з сям’ёй ён не імкнецца, і тлумачыць, што пачаў новае жыццё.

 

Ад пачатку года ў Гродзенскай вобласці расследавалі 244 крымінальных справы па зніклых людзях. Пошукі 211 чалавек працягваюцца.

 

  

 

Паводле http://ont.by

Здымак http://neftegaz.ru