Фотафакт: у Гродне буйна квітнее баршчавік Сасноўскага

|

Баршчавік вельмі небяспечны, выклікае фотахімічныя апёкі 1-3 ступені. Між тым, сёння расліна лёгка займае не толькі ўзбочыны дарог, але і тэрыторыі ў гарадах. У вышыню дасягае 3-4 метраў.

Баршчавік Сасноўскага у нашыя шыроты быў прывезены з Каўказу па загаду Сталіна. Раслінай мелі карміць кароў, аднак малако ў іх рабілася горкім, таму ад такога выкарыстання баршчавіка адмовіліся.

 

Баршчавік не баіцца шкоднікаў і хвароб і змагацца з ім павінны прафесіяналы! Пра месцы, дзе разросся баршчавік, трэба інфармаваць мясцовыя ўлады.