Расія размесціць сваю авіябазу ў Лідзе
Расія ўпершыню стварае ў Беларусі авіябазу, якая будзе знаходзіцца непадалёк ад мяжы з Польшчай і Літвой і пачне функцыянаваць праз некалькі месяцаў.
Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы ВПС Расіі генерал-лейтэнант Віктар Бондараў.
“Стварэнне расіяйкай авіябазы ў Беларусі – гэта вынік выканання міжурадавага пагаднення пра ўмацаванне ваеннага складніка Саюзнай дзяржавы, якое мы павінны выконваць. Як удзельніца Саюзнай дзяржавы Расія абавязаная сфармаваць і мець там сваю базу,” – паведаміў Бондараў СМІ.
Уладкоўваць базу будзе беларускі бок з дапамогай Расіі. Гэта будзе элемент першага стратэгічнага эшэлона абароны Саюзнай дзяржавы.
Адказваючы на пытанне, ці будзе база на беларускай тэрыторыі выключна расійскай, генерал Бондараў адказаў: “Спачатку яна будзе расійскай, а потым – паглядзім”.
Паводле interfax.by
Здымак sdelanounas.ru