Памежнае супрацьстаянне: “Нёман” мацней за “Ягелонiю”
Уваход на матч быў вольным, ды і надвор’е не падвяло, таму на памежнае супрацьстаянне прыйшло паглядзець шмат людзей. Адны хацелі паглядзець на польскі клуб, іншыя на “Нёман” і навабранцаў. І паглядзець сапраўды было на што.
У першым тайме гарадзенцы вызначыліся двойчы. Спачатку Мілаш Лачны патрапіў у вароты палякаў, а пасля і Павел Савіцкі эфектна згуляўшы на апярэджанні даслаў мяч у вароты гасцей.
Мілаш Лачны ўсё часцей і часцей напружваў абарону гасцей
Варта адзначыць, што ў першай палове матчу асноўны склад гуляў без свайго капітана. Іван Дзенісевіч атрымаў сур’ёзную траўму ў апошнiм матчы з “Дынама” і выбыў да канца сезона. Дзмітрый Раўнейка з капітанскай павязкай выводзіў каманду на поле.
Героі першага тайма
У другім тайме трэнеры вырашылі праверыць моладзь. У Нёмане варта адзначыць актыўнага Калiжанава, Цімур нездарма атрымаў апладысменты ад гарадзенскiх аматараў.
А што тычыцца галоў, то палякам удалося адзначыцца адзін раз, бо храмала наша абарона. Гэтак жа і з боку “Нёмана” адзначыўся Бомбель. Нападаючы меў шмат момантаў, але з рэалізацыяй былі праблемы. Тыя ж праблемы і ў Лясюка, які выйшаў у другім тайме. А яшчэ публіка ўбачыла, як вярнуўся на вялікае поле Аляксея Лягчылін.
Адзначым, што ў таварыскім матчы зноў прысутнічаў карэец Лі з маскоўскага “Дынама”, нечым вызначыцца яму не ўдалося, але падзякi ад публікі атрымаў.
Выніковы лік у матчы 3:1 на карысць “Нёмана”. Сустрэчу ў адказ каманды правядуць 10 ліпеня ў Беластоку. Час пакуль узгадняецца.
Рубрыка “Па-за полем” 😉
Які бацька, такі і сын!
Лачны: “Ёсць тэлефон з камерай патэлефанаваць?”
Рыбак: “Можа соку?”
У хуткім часе чакайце на нашым сайце матэрыялы пра футбол “польскага часу” ў Гродне! | ||