Тэрмін капрамонту 2 дамоў у Гродне павялічыўся ў 5 разоў, а кошт – на 77%
Летась на правядзенне капрамонтаў выкарыстана 108,9 мільярда рублёў з бюджэту і 24,3 мільярда з адлічэнняў жыльцоў.
Грдзенская ЖКГ не заўсёды сачыла, каб сродкі выкарыстоўваліся эфектыўна.
Часам дадатковыя працы складалі да 55% ад першапачатковага кошту аб’екта.
З-за слабага кантролю за праектна-сметнай дакументацыяй, на тэндэр выстаўлялася дакументацыя з састарэлымі расцэнкамі, працамі, якія на практыцы з году на год не выконваліся і пазьней выключаліся зпраектаў, але без зніжэння кошту рамонту.
ЖКГ абірала пераможцамі таргоў на правядзенне рамонту арганізацыі, якія парушалі ўмовы таргоў.
Недастатковы кантроль замоўніка за выкананнем падрадчыкам умоваў, паводле якіх яго прызналі пераможцай таргоў, толькі па 2 аб’ектах у Гродне (вул.Горкага, 88 і 92) прывялі да перарасходу бюджэтных сродкаў на 447,9 мільёна рублёў.
Замоўнік не патрабаваў ад падрадчыка графік прац з дакладнымі тэрмінамі выканання кожнага этапу.
У выніку павялічваўся тэрмін правядзення і кошт рамонту.
Напрыклад, тэрмін рамонту дамоў па вул.К.Маркса 28 і 28а ў параўнанні з пачатковым павялічыўся ў 5 разоў, а кошт – на 77%. Па аб’екце па вул.Кляцкова, 106 тэрмін перавышаны ў 4 разы, кошт – на 75%.
Акрамя таго, завышаліся аб’ёмы і кошт будаўніча-мантажных прац у дамах па вул.Горкага, 88 і 92, Карбышава, 13, К.Маркса, 28, 28а. Там жа аплочваліся працы, якія фактычна не былі зробленыя.
Паводле http://belta.by
Здымак http://myfin.by