Гарадзенскія прадпрымальнікі ізноў страйкуюць

|

Ралеты на ўваходзе на рынак не працавалі, часткова былі адкрытыя павільёны каля галоўнага будынку. Пакупінікоў няшмат, у асноўным каля гародніны, якую прадавалі без праблем.

Забастоўка агульнанацыянальная. Прадпрымальнікі не згодныя з патрабаваннямі тэхрэгламенту Мытнага саюза, а сам саюз лічаць пагрозай для беларускага бізнесу. Нешматлікія людзі на рынку актыўна абмяркоўвалі патрабаванні бакоў канфлікту.

Страйк мае папераджальны характар. Калі ж да іх не прыслухаюцца, з 1 ліпеня прадпрымальнікі гатовыя арганізаваць масавыя акцыі пратэсту, пайсці ў вымушаныя адпачынкі, спыніць выплату падаткаў.

 

Здымкі з рынку “Паўднёвы”:

 

Не працаваў таксама рынак “Карона”.

 

Здымкі ЧА, Вольгі Мілавай і Яна Лялевіча