Вуліцу Дзяржынскага адкрыюць ужо 3 ліпеня
Аўтобусы і тралейбусы, якія вымушаныя былі абмінаць цэнтр Гродна, вернуцца на звыклыя маршруты на дзень пазьней: з-за святкавання Дня незалежнасці рух у цэнтральнай частцы горада перакрыюць, а на месца правядзення мерапрыемстваў можна будзе трапіць толькі праз КПП.
3 ліпеня рух спыніцца:
– – На плошчы Тызенгаўза з 6.00 да 23.45
– – На вуліцы Дзяржынскага (ад 1 Мая да Сацыялістычнай) з 6.00 да 23.45
– – На вуліцы Ажэшкі на ўчастку ад перакрыжавання вул.Леніна – вул.Ажэшкі да перакрыжавання вул.Ажэшкі-вул.Сацыялістычная з 18.00 да 23.45.
Рэканструкцыя вуліцы Дзяржынскага пачалася 15 траўня.
За гэты час на 620-мятровым кавалку вуліцы цалкам замянілі інжынерныя сеткі, водаправодныя трубы, электрычнасць, дарожнае пакрыццё і тратуары.
Здымак http://grodnoplustv.by