Мінпрыроды забараніла лоўлю рыбы каля Гродзенскай ГЭС

|

Забарона безтэрміновая. Яна неабходная для захавання рыбы.

Рашэнне ўзгодненае Гродзенскай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету і аблвыканкамам.

 

Рыбаход у дамбе Гродзенскай ГЭС адсутнічае.

З-за гэтага рыбу там можна было лавіць практычна голымі рукамі, чым і карысталіся браканьеры.

Мінулым летам у выходныя дні ў раёне дамбы збіраліся больш за 100 рыбакоў.

Некаторыя здабывалі па 40 кг рыбы.

 

Пра забарону рыбнай лоўлі на праблемным участку хадайнічаў Гродзенскі рыбалоўны клуб.

Спачатку лоўлю рыбы забаранілі да канца чэрвеня 2013 года, цяпер – безтэрмінова.