На працу не выйшлі прадпрымальнікі Цэнтральнага і Паўднёвага рынкаў
Паводле БелаПАН, некалькі гандляроў Цэнтральнага рынка раніцай пачалі адкрываць ралеты, але, даведаўшыся, што іх калегі не працуюць, закрылі свае гандлёвыя кропкі.
Як піша s13.ru, на Скідзельскім рынку сёння практычна не працавала ніжняя пляцоўка, а на вуліцы паліграфістаў амаль усе боксы былі адчыненыя.
Кіраўнік абласной арганізацыі прафсаюзу прыватных прадпрымальнікаў “Садружнасць” Валянцін Бранцэвіч заявіў, што забастоўкі ў горадзе няма.
16 чэрвеня, у часе першай папераджальнай забастоўкі гродзенскіх прадпрымальнікаў супраць увядзення тэхрэгламента, Бранцэвіч заяўляў, што страйк сарваў дыялог з уладамі.
27 чэрвеня больш за 2 тысячы прадпрымальнікаў на Паўднёвым і Цэнтральным рынках Гродна таксама страйкавалі. Не працавала тады і “Карона”.
Сёння, акрамя Гродна, забастоўкі прайшлі ў Мінску, Віцебску, Баранавічах, Гомеле, Светлагорску, Пінску.