Суд над крымінальным аўтарытэтам распачаўся ў Гродне
У кастрычніку 2012 года ў лесе на ўскрайку Ліды сустрэліся некалькі прадстаўнікоў крымінальных колаў. Яўстропаў – адзін з удзельнікаў сустрэчы, які ў той час “курыраваў” Ліду, пачаў страляніну ў абрэзу паляўнічай стрэльбы.
Мужчыны 1970 і 1985 гадоў нараджэння апынуліся ў бальніцы, а падазраванага затрымалі праз некалькі гадзін.
Справай займалая група следчых з Гродна і Мінску.
Самі пацярпелыя пра сутнасць канфлікта распавядаць не захацелі, яны таксама аказаліся прафесійнымі злачынцамі.
Як высветліла следства, страляніна каля Ліды – адгалосак расколу крымінальнага свету постсавецкай прасторы.
Некалькі беларускіх злачынных кланаў кінулі выклік патрыярху крымінальнага свету Дзеду Хасану. Да іх далучыўся і Саша Агарод.
Былыя “сябры” захацелі высветліць з ім адносіны і прызначылі сустрэчу, пасля якой ледзь засталіся жывымі.
За гэта, паводле законаў злачыннага свету, Яўстропаў яшчэ павінны адказаць.
А паводле Крымінальнага кодэксу яму інкрымінуецца артыкул, што прадугледжвае тэрмін ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне альбо смяротнае пакаранне.
У працэсе ў Гродзенскім абласным судзе пацярпелыя не ўдзельнічаюць. Адзін з іх адбывае пакаранне за вымагальніцтва, другі – за межамі Беларусі.
Паводле http://naviny.by