Завод па перапрацоўцы садавіны, гародніны і ягад адкрыецца ў Ваўкавыску

|

Прадпрыемства будзе вырабляць замарожаныя прадукты і напаўняльнікі для ёгуртаў.

Аб’ёмы вытворчасці – 7 тысяч тон на год з павелічэннем да 15 тысяч тон: гэта дазволіць задаволіць уласныя патрэбы і ў перспектыве наладзіць экспарт.

Першую прадукцыю плануюць выпусціць ужо да канца года.

 

На дадзены момант яшчэ ідзе будоўля, замоўлена абсталяванне.

Украінскі інвестар летась уклаў у будаўніцтва каля 870 тысяч даляраў, сёлета плануе інвеставаць каля 8 мільёнаў еўра.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://bizzavod.ru