За 10 дзён на Гарадзеншчыне затрымалі 3 буйныя партыі нелегальнага тавару

|

Партыю фірмовых шкарпэтак хавалі ад мытнага кантролю ў аўтамабілі Iveko, які ехаў з Бельгіі ў Расію праз “Каменны Лог”.

 У грузавым адсеку аўтафуры, згодна з міжнароднымі тавара-транспартнымі дакументамі, знаходзіліся адзенне і абутак фірмы Nike.

Кантрабандныя шкарпэткі на суму 647 мільёнаў рублёў канфіскаваныя.

 

На дарозе Мінск-Гродна каля вёскі Лучкі Лідскага раёна супрацоўнікі АБЭЗ разам з ДАІ і вайскоўцамі затрымалі “DAF”, якім кіраваў жыхар Воранава.

У прычэпе фуры знайшліся 2600 бутэлек гарэлкі “Белая берёза” без суправаджальных дакументаў.

Па ўсім відаць, алкаголь выраблены ў кустарных умовах. Гарэлка накіраваная на экспертызу.

 

У любым выпадку, нелегальная падакцызная прадукцыя будзе канфіскаваная ў даход дзяржавы.

Папярэдні кошт – 156 мільёнаў беларускіх рублёў.


Але найбольш пашанцавала гарадзенскім мытнікам, якія на беларуска-польскай мяжы ў “Брузгах” затрымалі кантрабандныя эксклюзіўныя жырандолі і мармуровую мазаіку агульным коштам на  1 мільярд рублёў.

Здымак http://nv-online.info