Гарадзенскіх чыноўнікаў паменела на 580 чалавек
Колькасць супрацоўнікаў аблвыканкама неабходна было зменьшыць на 29,4%, гарвыканкама і раённых камітэтаў – на 13,8%.
Цяпер у Гродзенскім аблвыканкаме працуе 432 чалавекі (скарочана 180), у гарвыканкаме і райвыканкамах – 2500 чалаек (скарочана 399).
Упраўленні ідэалагічнай работы, культуры, аддзелы па справах моладзі і справах рэлігій і нацыянальнасцяў аблвыканкама аб’яднаныя ў адно ўпраўленне.
Рэарганізаваныя аддзелы энергетыкі і паліва, транспарту (яны ўвайшлі ў склад камітэта эканомікі і камітэта па архітэктуры і будаўніцтву).
У гар- і райвыканкамах аб’яднаныя аддзелы спорту і адукацыі.
Да канца года павінны зменьшыцца колькасць супрацоўнікаў сельскіх выканкамаў.
Скарочаным дзяржаўным службоўцам прапануюцца варыянты працаўладкавання.
Паводле http://www.belta.by
Здымак Сяргея Субоціна http://ria.ru