Памежнае супрацьстаянне: “Ягелонiя” перамагла “Нёман”
Нагадаем, што ў першым матчы, які праходзіў у Гродне, “Нёман” перамог з лікам 3:1. На гэты раз матч праходзіў ўжо на тэрыторыі Польшчы, у памежным гарадку Сакулка.
Палякі даволі хутка адкрылі лік. На 8 хвіліне Матэуш Пяткоўскі прайшоў па цэнтры да брамы і стрэліў пад перакладзіну. Што тычыцца “Нёмана”, то гульня ў гарадзенцаў не задалася, праблемы з рэалізацыяй адчувалiся. Блізкія да ўзяцця варот былі Сеалін і Каліжанаў, але не хапала дакладнасці. На апошніх секундах матчу гарадзенцы маглі зраўняць лік, але мяч пасля ўдару Лявіцкага трапіў у перакладзіну.
Выніковы лік 1:0 на карысць “Ягелоніі”.
Варта адзначыць, што гарадзенскія фанаты прабілі і выезд у Польшчу.
А гэта ўжо падцягнуліся беластоцкiя хлопцы:
Нашы фанаты з фанатамі “Ягі” сябруюць добра, цягам матчу можна было пачуць “Калінку” у выкананні абедзвюх груп.
А гэта такі “загон” для прыезджых фанатаў у Сакулцы…
У канцы сустрэчы гульцу дубля “Нёмана” Паўлу Забеліну прыйшлося “аддзімацца” за ўсю каманду перад польскiм тэлебачаннем.
Такія таварыскія матчы ідуць толькі на карысць камандзе, як-ніяк гэта вопыт і праверка сіл у міжнародных матчах.
Наступны гульню “Нёман” правядзе ўжо ў чэмпіянаце Беларусі, 14 ліпеня ў Магілёве супраць мясцовага “Дняпра”.
Здымкі прэс-службы “Нёмана”