Максім Мірны адкрые этап турніра Nike Junior Tour у Гродне
Удзельнікі гульняў серыі NJT у Гродзенскай вобласці – каля 60 падлеткаў.
Максім Мірны паўдзельнічае ў цырымоніі адкрыцця, ахвотныя могуць сфатаграфавацца з чэмпіёнам і атрымаць аўтограф.
Сёння ж Мірны выедзе ў Ліду, дзе на тэнісных кортах “Ліда драйв плюс” правядзе мастар-клас для спартоўцаў-пачаткоўцаў.
Па выніках рэгіянальнага этапу спаборніцтваў NikeJuniorTour у Гродне вызначаць наймацнейшых тэнісістаў ва ўзроставых катэгорыях да 12 і да 14 гадоў.
У другім туры ў Мінску 17-21 верасня яны будуць змагацца за пуцёўку ў фінал, што адбудзецца ў снежні ў амерыканскім штаце Флорыда.
Турнір NJT ладзіцца ў 31 краіне дзеля пошуку новых тэнісных талентаў. Пераможцы ў якасці ўзнагароды атрымліваюць падтрымку фірмы Nike.
Здымак http://www.protennis.by
Паводле http://.belta.by