Гродзенскія турыстычныя арганізацыі распрацуюць ідэі для памежнага турызму

|

У часе семінараў, канферэнцый і працоўных сустрэч супрацоўнікі арганізацый, што працуюць у галіне турызму, распрацуюць новыя ідэі па развіцці турызму на памежных тэрыторыях.

Першыя мерапрыемствы ў межах праекта адбудуцца ў жніўні.

Партнёры Гарадзеншчыны – польскі Цэнтр прасоўвання інавацый і развіцця і Валынскі рэгіянальны фонд падтрымкі прадпрымальніцтва (Україна).

Агульны бюджэт праекта – 360 тысяч еўра.

Выпрацаваныя сумеснымі намаганнямі турыстычныя ідэі атрымаюць магчымасць прэтэндаваць на атрыманне фінансавання ў межах праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Праект разлічаны да канца 2014 года.

 

Здымак http://velogrodno.by