Дзяржкантроль выкрыў гарадзенку, якая займалася нелегальнай рэгістрацыяй візавых анкет
9 ліпеня разам з прадстаўнікамі падаткавай інспекцыі яны правялі кантрольную закупку.
Замовілі рэгістрацыю візавай анкеты за 1 мільён 100 тысяч рублёў. У якасці перадаплаты заплацілі 200 тысяч.
Пазьней выявіліся і іншыя факты незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці жанчыны, якая свае паслугі аказвала без дзяржрэгістрацыі ў якасці прыватнага прадпрымальніка.
Праверка працягваецца.
Шэнгенскую візу “на закупы” польскае консульства выдае грамадзянам Беларусі з 2011 года.Для падачы заяўкі на візу неабходна прайсці электронную рэгістрацыю на сайце консульства.
У апошні год зрабіць гэта самастойна стала практычна немагчыма.
Для некаторых гэта стала крыніцай стабільнага прыбытку: такія “прадпрымальнікі” бяруць за рэгістрацыю візавай анкеты па 100 еўра з чалавека.
Паводле http://www.belta.by