Побач з Мірскім замкам археолагі знайшлі яшчэ адзін замак
Дагэтуль на яго ўказвалі толькі ўскосныя прыкметы.
Гарадзішча ўзвышаецца не менш як на 10 метраў, але на мапах яго не было.
Наталля Пачобут, вядучы навуковы супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагінага музея, хацела толькі спраўдзіць культурны слой, а знайшла рэшткі сярэднявечнага замка.
У раскопе прасочваюцца кожныя 20 гадоў жыцця збудавання з 16 стагоддзя – і па асаблівасцях будаўніцтва, і па манетах. Знойдзеныя венецыянскае шкло, фрагмент пярсцёнка, шыкоўная кафля…
Наталля Пачобут:
-Кафля вельмі багатая, што кажа пра тое, што там жыў далёка не бедны чалавек. Кафля паліхромная (сіняя, жоўтая, зялёная, чырвоная). І гэта толькі 1/100 частка знаходак.
Частка з іх увойдзе ў калекцыі гродзенскага музея, частка – упрыгожыць мясцовы музей.
Паводле ont.by
Фота cross.bg