У Гродне стартаваў Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы
Акрамя дарослых (старэйшыя за 23 гадоў) у Чэмпіянаце рэспублікі ўдзельнічае моладзь (20-23 гады) і юніёры (18-20 гадоў).
Па словах галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы Аляксандра Трашчылы, узроставыя рамкі не абмежаваныя.
“Калі спартсмен паказвае добрыя вынікі, ён можа ўдзельнічаць і да 50 гадоў. Самому старэйшаму ўдзельніку каля 33-34 гадоў. Спартсмену важна выканаць свае нарматывы для ўдзелу ў Чэмпіянаце свету”.
У Гродне прымаць удзел у Чэмпіянаце прыехалі спартсмены з Грузіі, Казахстана і Расіі. Усяго спаборніцтвы пройдуць у 47 дысцыплінах.
Адкрыты Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы уваходзіць у міжнародны каляндар і мае высокі міжнародны статус. Вынікі спаборніцтваў, якія пакажуць спартсмены, будуць зацверджаны міжнароднай федэрацыяй па лёгкай атлетыцы “IAAF”.
Здымкі аўтаркі