Няхай будзе бітва! “Нёман” выйшаў у Кубку на брэсцкае “Дынама”
Учора ў штаб-кватэры АБФФ, у сталічным Доме футбола, прайшло лёсаванне стадыі 1/8 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі. У сапернікі гарадзенскаму “Нёману” дасталася брэсцкае “Дынама”.
Не сакрэт, як любяць псаваць нам нервы нашы паўднёвыя суседзі. Варта ўспомніць срэбны сезон 2002 года, калі “Дынама” адабрала ў нас ачкi, і тады “Нёману” прыйшлося гуляць “залаты матч” з БАТЭ, а ўсё магло быць інакш.
Таксама ўспомнім 2007 год, Кубак Беларусі, 1/2 фіналу. Першы матч гарадзенцы праводзілі на выездзе і паспяхова там згулялі, дабіўшыся нічыёй 2:2. У другім матчы заставалася не прапусціць.
Амаль увесь матч “Нёман” пратрымаўся, пры гэтым вёў у ліку 1:0. Але ў канцоўцы сустрэчы здарылася непрыемнае. На 87 і 92 хвіліне “дынамаўцы” не толькі зраўнялі лік, але і выйшлі наперад.
10.04.2007 Дынама – Нёман – 2:2
02.05.2007 Нёман – Дынама – 1:2
Хтосьці і рады жараб’ёўцы, але многія ведаюць, якімі падступнымі бываюць нашы суседзі. У апошні час сустрэчы Гродна і Брэста выклікаюць усё больш і больш цікавасці ў гледачоў. Ды і “Нёман” у апошніх шасці сустрэчах не ведае паразы ад “Дынама”:
10.04.2012 Нёман – Брэст – 1:1
23.06.2012 Брэст – Нёман – 1:1
07.10.2012 Нёман – Брэст – 3:0
13.04.2013 Нёман – Брэст – 2:0
Матч першага круга
Нёман (Гродна) – Дынама (Брэст) – 2:0
Матч другога круга
Дынама (Брэст) – Нёман (Гродна) 1:1
Матчы гэтай стадыі турніру адбудуцца 24 і 25 жніўня. Усім “Заходняе дэрбі”: няхай будзе бiтва!