Беларусы выклікалі пажар у Беластоку

Памяшканне гаража беларусам прадставіў яго ўладальнік, 40-гадовы жыхар Беластока. Паліцыі ён патлумачыў, што даў замежнікам скарыстацца сваім гаражом, каб тыя памянялі колы ў сваім Сітраэне. З яго слоў, у пэўны момант з’явіліся іскры, ад якіх загарэлася падлога.

 

Гараж згарэў цалкам, а разам з ім беларускі Сітраэн, Нісан Мікра ды матацыкл Сузукі, якія належалі да гаспадара. Пашкоджаная таксама кватэра, што знаходзіцца напасрэдна над гаражом. Апёкі атрымалі і ўдзельнікі інцыдэнта.

 

Пажарныя выцягнулі з памяшкання чатыры 20-літровыя каністры ды пяць меншых з вадкасцю якая мела запах як нафтапрадукт. Пазней паліцыя выявіла ў гэтым месцы таксама пяць 200-літровых бочак, часткова запоўненых палівам.

 

Уступна пажарныя паведамілі, што існавала рэальная пагроза для жыцця многіх людзей і іх маёмасці, бо пашкоджаная таксама канструкцыя будынку. Мог адбыцца выбух. Беларусы і жыхар Беластока трапілі ў паліцыйны арышт, 31 ліпеня ім прад’явілі абвінавачанні ў выкліканні здарэння, што пагражала жыццю і маёмасці многіх асоб. Сёння, 1 жніўня, пракуратура ў Беластоку мае зацвердзіць супраць іх меру ўтрымання ў выглядзе часовага арышту.

 

Паводле poranny.pl, здымак Adrian Horosz