ФК “Мінск” прайграў у Гродне “Сэнт-Джонстану” 0:1

Матч не выклікаў такой вялікай цікавасці ў гарадзенцаў, як сустрэча БАТЭ і Фенербахчэ ў лютым. Але тыя, хто не прыйшоў на матч, шмат не страцілі. Гульня была не надта відовішчнай, хаця супернікі мінчан – не такая ўжо і моцная каманда.

У першым тайме момантаў амаль не было. На 69 хвіліне нападаючы шатландцаў Сцівен Маклін прабіў у дальні кут варот мінчукоў, забіваючы першы і апошні ў гэтай сустрэчы гол.

Матчы ў адказ пройдуць 8 жніўня ў Шатландыі і Турцыі.

 

Здымкі Вольгі Мілавай