Каштан на Дзяржынскага вызвалілі з “палону”
Усыханне дрэва адбывалася па прычыне малой плошчы харчавання яго каранёвай сістэмы, пакінутай будаўнікамі пасля ўпарадкавання вуліцы.
Ужо 5 жніўня мясцовыя ўлады паўплывалі на сітуацыю і, як можна ўбачыць на фота, пашырылі каляствольнае кальцо вакол дрэва.
Так было:
Так стала:
Цяпер зямля вакол каштана на адной з цэнтральных вуліц горада не так шчыльна закладзена пліткай. Гэта павінна дазволіць каранёвай сістэме дрэва атрымліваць неабходную колькасць святла і вільгаці.
Здымкі Яна Лялевіча і greengrodno.info