За два дні конкурсу “28+” на карту ўжо нанесена 10 новых велапарковак

|

“28 +” – колькасць велапарковак, адзначаных на карце горада на пачатак конкурсу, “+” – гэта тыя паркоўкі, аб якіх стане вядома дзякуючы карыстальнікам.

 

Карта велапарковак была створана восенню 2012 года ў межах кампаніі “Забяспеч сабе паркоўку!”. На момант яе стварэння на карце была адзначана 21 велапаркоўка. У 2013 годзе карыстальнікі дадалі яшчэ сем велапарковак.

 

Па словах велаактывісткі Юліі Каляды, гэты конкурс праводзіцца для маніторынгу сітуацыі па з’яўленні новых гарадскіх велапарковак.

 

“У мінулым годзе была створана карта велапарковак. За гэты час на многія гарадзенскія прадпрыемствы і ўстановы былі накіраваныя лісты з прапановай ствараць велапаркоўкі для сваіх наведвальнікаў і работнікаў.

 

Цяпер мы вырашылі праверыць вынікі нашай працы і паглядзець, хто адгукнуўся на нашу прапанову і палепшыў гарадскую велаінфраструктуру”.

 

ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ, КАБ ВЫЙГРАЦЬ ЧЫТАЛКУ:

 

1. Знайсці велапаркоўкі, якіх пакуль няма на карце велапарковак Гродна: http://velogrodno.by/parking

Знойдзеная вамі велапаркоўка не абавязкова павінна быць устаноўлена ў гэтым годзе. Галоўная ўмова – яе адсутнасць на мапе.

 

2. Адзначыць велапаркоўку на мапе.

Пазначэнне павінна ўтрымліваць інфармацыю пра месцазнаходжанне (адрас, назва аб’екта) і фатаграфію велапаркоўкі. У тым выпадку, калі велапаркоўка па нейкім адрасе была адзначана як “пажаданая”, варта паставіць адзнаку побач.

 

3. Пра сваю адзнаку паведаміць у каментарах пад картай, напрыклад: “Конкурс. +1 вул.Горкага, 84 …”

 

Конкурс працягнецца з 6 па 25 жніўня. Узрост удзельніка значэння не мае.

Кантакты для даведак: +375-297-830-845 або vk.com/jil_ka