Парушальнікі правіл карыстання платнымі дарогамі ўжо заплацілі дзесяткі тысяч еўра штрафаў

|

На Гарадзеншчыне такія станцыі знаходзяцца на пастах “Бераставіца”, “Брузгі”, “Беняконі”, “Каменны Лог” і “Катлоўка”.

 

Паводле начальніка Транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці Сяргея Гудзінскага, у залежнасці ад парушэння (неаплата альбо няпоўная аплата праезда) кіроўцы грузавікоў плоцяць 130 альбо 260 еўра.

130 еўра – калі аплата меньш, за патрэбную, напрыклад, калі кіроўцы ўказваюць няверныя дадзеныя пра машыны, каб заплаціць меньш.

260 – калі машына не абсталяваная спецыяльным прыстасаваннем для сістэмы BelToll.

 

Выехаць за межы Беларусі без аплаты нерэальна.

Калі грошай у кіроўцы няма, транспартны сродак можа затрымлівацца на тэрмін да 30 сутак.

На Гарадзеншчыне такіх выпадкаў пакуль не было: усе парушальнікі аплочваюць налічаныя сумы цягам некалькіх гадзін, часам гэта да тысячы еўра.

 

У Гродзенскай вобласці платных аўтадарог пакуль няма. Бліжэйшы платны ўчастак трасы– з 12 да 57 км шасэ Мінск-Гродна.

 

Паводле http://grodnonews.by