Вулічныя веласіпедысты і ролеры паказалі сваё майстэрства ў Гродне
Стрыт-трыял веласіпедысты і BMX-еры дэманстравалі пераадоленне перашкод, пераскокваючы праз людзей і загараджальную стужку. Члены клуба “GrodnoRollers” таксама паказалі жыхарам прафесійныя прыёмы катання на роліках са скачкамі.
Завяршыўся канцэрт выступам танцавальнай групы “Начало” і майстар-класам па бразільскай самбе.
Праграма па дэманстрацыі экстрымальна-вулічных відаў спорту была арганізавана Гродзенскім гарвыканкамам у рамках правядзення гарадскіх культурна-масавых мерапрыемстваў.
Здымкі аўтаркі і Яна Лялевіча