Ліга Еўропы ізноў у Гродне
Пачаткова, калі вырашалася, дзе будзе праводзіцца матч, было два варыянты: або Брэст, або Гродна. Чаму менавіта Брэст? Таму што там была вельмі добрая падтрымка для мінскага “Дынама” ў Лізе Еўропе. “Гараджане” таксама разлічвалі на гэта, але варта мець на ўвазе фактар, што Брэст – гэта “Дынама”, такое ж як і мінскае. Іншы сталічны клуб ніхто б там не падтрымліваў.
Застаўся стары варыянт з Гродна, яго і выбралі. Ды і раней было заключана пагадненне аб правядзенні матчаў Лігі Еўропы ў Гродне.
Матч адбудзецца 22 жніўня на стадыёне “Нёман”. У бліжэйшыя дні адбудзецца нарада па ўсіх аспектах арганізацыі сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, адміністрацыі стадыёна, а таксама органаў правапарадку.
Здымак з матча ФК “Мінск” – “Сэнт-Джонстан” у Гродне, 01.08.2013, з архіву ТС