У Гродне безбілетнік напаў на кантралёра

|

Агрэсіўны “заяц” збег, а кантралёр з пераломам сківіцы была вымушана звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Кантралёр напісала заяву ў міліцыю.

Міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу.

 

Асоба вінаватага стала вядома праз некалькі дзён.

За напад на кантралёра тралейбуса яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.

Для нападніка гэтая судзімасць будзе не першай.

 

 

Паводле http://grodnoplustv.by

Здымак http://www.gazeta.lv