У Мінску выпусцілі першыя гарадзенскія футболкі

“Гародня спешыал эдзішан” гэта чорныя мужчынскія і жаночыя футболкі з дэкаратыўным прынтом “ГарадзенскіЯ” (спераду) і “Harodnia Clan” (на спіне). Выяўленчым матывам стала досыць смелая інтэрпрэтацыя дызайнерам Анатолем Лазарам традыцыйнага герба Гродна з выявай аленя Святога Губерта.

align=”middle” alt=”Гарадзенскія футболкі, Адліга” >

Націсніце на малюнак, каб паглядзець прынты ў большым памеры

 

Аўтар прызнаецца, што ідэя такой “інтэрпрэтацыі” з’явілася ў яго ў час працы над вокладкай для новай кнігі Віктара Шалкевіча “Мястэчка G… …і ваколіцы”.

Жаночы варыянт футболкі

 

Прысвечаная Гродна футболка – першая ў серыі тапанімічнай “гарадской” вопраткі, якую будзе распрацоўваць “Адліга”.