Гродзенскі гімназіст заваяваў срэбра на геаграфічнай алімпіядзе ў Кіёта
Гарадзенец Ілля Рыдзецкі заваяваў срэбную медаль алімпіяды, паведаміла http://belta.by.
Каманда Беларусі складалася з чатырох вучняў: Ілля Рыдзецкі (Гродзенская гарадская гімназія), Глеб Лазовік (гімназія №4 Магілёва), Аляксей Аляксеенка (СШ №25 Гомеля) і Аляксандр Лукашык (гімназія №10 Гродна).
Усе заданні выконваліся ўдзельнікамі на ангельскай мове.
Цягам 8 дзён яны спаборнічалі ў тэарэтычнай падрыхтоўцы і практычным прымяненні ведаў у галіне геаграфіі.
Алімпіяда складалася з тэарэтычнай пісьмовай работы і практычнага тура – палявая праца і праект.
Таксама ўдзельнікі праходзілі мультымедыйны тэст.
Паводле http://belta.by
Здымак http://wallpaper-pictures.ru