“Гродна Азот” больш не цікавіць інвестараў з Індыі
Пра гэта заявіў пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці, паведамляе БелаПАН.
Восенню 2012 года прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч прапанаваў Індыі паўдзельнічаць у прыватызацыі і пашырэнні магутнасцяў “Гродна Азота”.
Тады, на беларуска-індыйскім бізнес-форуме ў Нью-Дэлі Мясніковіч казаў пра магчымасці рабіць кампаненты для індыйскага рынку, выкарыстоўваючы азотныя, калійныя і фосфарныя ўгнаенні.
Індыйская дэлегацыя абмяркоўвала гэтае пытанне ў часе візіту ў Беларусь у студзені 2013 года.
Аляксандр Лукашэнка ў гэты ж час заяўляў пра магчымы ўдзел Індыі ў будаўніцтве новага нафтахімічнага комплекса на базе “Гродна Азота” і казаў пра варыянт удзелу ў праекце беларускага, расійскага і індыйскага бакоў.
Цяпер інтарэсы Індыі перабіў расійскі бок.
Расіяне плануюць інвестаць у гродзенскае прадпрыемства каля 1 мільярда даляраў, пабудаваўшы азотны комплекс.
Пра гэта дамовіліся прадстаўнікі “белнафтахіму”і “Газпром інвестпраект”.
Паводле http://belapan.by