У Гродне можна ўбачыць фатаграфіі, намаляваныя святлом

| Без катэгорыі

Маскоўскае творчае аб’яднанне “Новы погляд” прывозіць у Гродна ўжо не першую выставу. Фатографы паказваюць не толькі свае работы, але і працы аўтараў, якія ніколі адзін аднаго не бачылі. Гэта новы напрамак дзейнасці, які дапамагае правесці выставу, аб’яднаную адной тэмай.

 

Арганізатар выставы, фаторгаф Аксана Грыгурына:

 

“З фатографамі, якія ўваходзяць у ТО “Арт-канфесія” мы знаёмыя ўжо трэці год. Усе яны існуюць у нейкай віртуальнай прасторы. Людзі ў розных кропках свету робяць падобныя рэчы, якія аб’яднаны нейкім агульным сэнсам. Як, напрыклад, гэтая выстава аб’яднаная святлом і колерам”.

 

У “Святлаграфіцы” ўдзельнічаюць работы васьмі аўтараў. Гэта як маладыя фатографы-пачаткоўцы, так і людзі, якіх ужо ведаюць ва ўсім свеце. Гэта не сфармаваная група фатографаў, а адкрытая, да якой можа далучыцца любая колькасць людзей.

 

align=”left” alt=”Ірына Сільвановіч” >Ірына Сільвановіч, дырэктар Гродзенскай выставачнай залы:

 

“Святлаграфіка дазваляе мастаку сумясціць бясконцую колькасць кадраў. Фатограф збірае іх праз розныя кампутарныя праграмы, а мы бачым канчатковы вынік. У выніку гэта ўжо не толькі фатаграфія, а новы творчы праект”.

 

Светлаграфіка гэта тэхніка малявання святлом у цёмным памяшканні ці ўначы, калі перад фотаапаратам з усталяванай вытрымкай пачынаюць вадзіць прадметамі, выпраменьваючымі святло.

Гэта малавядомы ў грамадстве від здымкі, але даволі папулярны сярод фатографаў. Сутнасць тэхнікі заключаецца ў тым, што рухаючы па кампазіцыі вузкаскіраваным пучком святла, аўтар высвятляе патрэбныя яму дэталі, літаральна “малюючы” святлом.

Выстава працягнецца да 8 верасня.

 

Здымкі Яна Лялевіча