Гарадзенскі ўніверсітэт распрацаваў лагатып для Ліды
Як піша bizlida.by, праз некалькі дзён распачнецца публічнае галасаванне, а лагатып-пераможца стане сімвалам горада.
Да ўсіх варыянтаў лагатыпа ёсць даволі вялікія каментары ад аўтараў, бо ў некаторых выпадках ідэю так проста і не зразумееш.
“Асноўныя камбінацыі колераў звязаныя з трыма найбольш значнымі для еўрапейскай геральдыкі колерамі – чырвоным, сінім і зялёным. Чырвоны і зялёны колеры адсылаюць да колеравай гамы беларускай дзяржаўнай сімволікі. Асабліва ўдала гэта глядзіцца на белым фоне. Такім чынам колеравае вырашэнне брэнда Ліды будзе сугучнабольшасці нацыянальным сімвалаў, брэндаў і лагатыпаў.
Чырвоны і блакітны колеры карэлююць з гербам Ліды. Гэта найбольш распаўсюджаныя ў еўрапейскай геральдыцы колеры, якія ствараюць “візуальны еўрапейскі кантэкст” лідскага лагатыпа”.
Прапануецца два варыянты візуалізацы: лацінскім (Lida) і кірылічным (Лида) шрыфтамі, для еўрапейскага і нацынальнага ды СНД-шнага рынкаў адпаведна.
Чаму распрацоўшчыкі адмовіліся ад выкарыстання вобразаў Лідскага замку і жаночага імя Ліда, а таксама поўныя апісанні лагатыпаў чытайце тут. Ніжэй прадстаўляем самі візуалізацыі і скарочаныя каментары да іх.
align=”middle” alt=”Логотип Лиды, лагатып Ліды, Ліда” >
Візуалізацыя ў духу мадэрністычных плыняў пачатку ХХ ст – кубізму, футурызму і супрэматызму.
Кубічныя формы нагадваюць сучасныя гарадскія шматпавярховыя дамы, яскравыя колеры асацыююцца з маладосцю і сучаснасцю старадаўняга горада.
Самы “цёплы і хатні” варыянт. Контыру дамоў з утульнымі вокнамі.
>
Яскрава выказаны дынамізм і падкрэслены пазітывізм, імкненне да крэатыўнасці і стылёвасці.
Варыянт пабудаваны на трайной асацыяцыі. За кошт знікнення шрыфту ў каляровай арцы ён выклікае адчуванне гасціннасці. З другога боку, візуалізуецца прамысловы патэнцыял і зручнае месцазнаходжанне.
Пабудаваны на “лаканічным дынамізме” Ліды, падкрэслівае дынамізм і энергію, мэтанакіраванасць і перспектыўнасць Ліды.
Сімволіка асацыюецца з творчымі пошукамі і класічнымі еўрапейскімі традыцыямі.
Лагатып заклікае да сумесных дзеянняў на карысць роднага горада. Па меркаванні фокус-групы, асацыюецца з СМІ і грамадска-палітычным жыццём горада.
Найбольш мяккі і цёплы варыянт
Варыянт звязаны з 700-годдзем Ліды, што будзе святкавацца ў 2023 годзе.
Як бачна па каментарах на bizlida.by, самі лідчукі прапанаванымі варыянтамі не вельмі задаволеныя. А што думаеце пра такі брэндынг вы? Выказвайцеся ў каментарах!