Дзіцячыя садкі наведваюць восем з дзесяці гарадзенскіх дашкольнікаў
На вёсцы садкі наведваюць 77,7%, а ў сярэднім па Гродзенскай вобласці – 81,8% дзяцей.
Гэта больш, чым у сярэднім па Беларусі – 74,7% (80,8% – у гарадах і 53,5% – у вёсках).
Да канца года ў рэгіёне плануецца дабудаваць яшчэ 3 садка: у Гродне (Альшанка), у Капцёўцы і Лідзе.
У Гродне дзіцячых садкоў нацбольш не хапае на Вішняўцы.
Тут дашкольныя ўстановы працуюць са значнай перагрузкай (124%), з-за чаго немагчыма стварыць спецыяльныя і інтэграваныя групы.
У 2013/2014 навучальным годзе колькасць месцаў у садках Гарадзеншчыны павялічаць не толькі за кошт будаўніцтва, але і рэканструкцыі, аптымальнага выкарыстання і стварэння груп з рэжымам працы ад 2 да 7 гадзін, у тым ліку платных.
У бліжэйшы час у дашкольныя ўстановы пераробяць будынак пачатковай школы гімназіі №9 і дапаможнай школы №2 па вуліцы Зана. З дзіцячых садкоў высяляць 7 першых класаў.
У мінулым навучальным годзе ў Гродзенскай вобласці адчынілі 3 дзіцячых садка на 650 месцаў і вывелі з дзіцячых установаў 39 першых класа.
Паводле http://belta.by