Кантрабандысты напалі на памежны нарад
Пасажыры, два маладых мужчыны, дакументы паказаць адмовіліся.
Замест гэтага пачалі пагражаць памежнікам і паспрабавалі прымяніць фізічную сілу.
Шматлікія папярэджанні праваахоўнікаў не далі выніку, давялося аднаго парушальніка “супакойваць” электрашокерам, на другога надзелі кайданкі.
У аўтамабіле знайшлі 40 карабоў цыгарэт.
Кантрабанда і аўто перададзены супрацоўнікам Ашмянскага РАУСа, а парушальнікі будуць адказваць за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню.
17 жніўня ў літоўскім кірунку смаргонскія памежнікі затрымалі два “УАЗа” з буйнымі партыямі табачных вырабаў. 18 жніўня ў 20 м ад лініі мяжы з Літвой у Шчучынскім раёне памежнікі знайшлі схованку з 21 скрыняй беларускіх цыгарэт.
Паводле http://gpk.gov.by