За дэзынфекцыю грузавікоў на літоўскай мяжы давядзецца плаціць
Кіроўцы грузавых аўтамабіляў цяпер павінны будуць пры перасячэнні мяжы пляціць 25 літаў (7,25 еўра).
Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Альгірдас Буткявічус.
Планы ўвядзення збору з транспартных сродкаў, якія дэзынфікуюцца ў мэтах прафілактыкі распаўсюду АЧС, з’явіліся ў канцы ліпеня, калі вылучаныя на дэзынфекцыю сродкі сканчаліся.
У пачатку жніўня глава ветслужбы Літвы Ёнас Мілюс не выключаў, што дэзынфекцыю давядзецца рабіць у доўг.
З 23 ліпеня на беларуска-літоўскай мяжы дэзынфекуюць не толькі транспартныя сродкі, але і абутак усіх падарожных.