Рэцыдывіст прадставіўся міліцыянерам і напаў на афіцыянта ў гарадзенскай кавярні
У той жа дзень падазраваны наведаў і піцэрыю. Зноў прадставіўся супрацоўнікам міліцыі і гэтым разам пагражаў зброяй.
Дзебашыра затрымалі ўжо дома.
Гэта аказаўся тройчы судзімы гарадзенец. Пры ім была і пнеўматыка – дакладная копія пісталета Макарава.
Гэтая зброя прызначаная для спартыўнай і забаўляльнай стральбы, а таксама палявання на птушку, але на адлегласці да 100 метраў можа нанесці сур’ёзныя траўмы.
Знойдзены ў падазраванага газабалонны Макараў – аналаг баявога пісталета, ён не падлягае рэгістрацыі.
Дзебашыр будуць судзіць за злоснае хуліганства. Следчыя высвятляюць, адкуль у падазраванага пісталет, і ці мае ён дачыненне да іншых злачынстваў.
Паводле http://ont.by