Збор сродкаў для Яраслава Гуркова

|

Яраславу Гуркову ў пачатку жніўня споўнілася два гады. У студзені 2013 бацькі заўважылі, што ў яго пачала касіць вочка. Спачатку дыягназавалі катаракту, але праз нейкі час у Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах паставілі цяжкі дыягназ – білатэральная рэцінапластома.

 

На дадзены момант дзіця перанеслі шэсць курсаў хіміятэрапіі, выдаленне правага вока, высокая верагоднасць таго, што дактары прапануюць выдаліць і левае. Бацькі вядуць перапіску з клінікамі ў Нямеччыне, дзе лячэнне можа дазволіць захаваць вока і зрок. Але для лячэння патрэбныя вельмі вялікія грошы – 30 тыс. еўра.

 

Жадаючыя дапамагчы могуць скарыстацца адным з рахункаў: у еўра, далярах, беларускіх рублях, а таксама рахункамі WebMoney. Нумары рахункаў можна пабачыць у адмысловай тэме на Гродзенскім форуме.

 

Па дадатковую інфармацыю можа звярнуцца да бацькоў па тэлефонах:

 

8 (0152) 631620

8 029 7812312 МТС

8 029 3537836 velcom