Спяшайцеся ў Друскенікі. “Прывалка” зачыняецца ўжо праз тыдзень
Дзяржаўны памежны камітэт просіць улічыць гэта ў часе планавання маршрутаў замежных падарожжаў.
Як паведамлялася раней, у гэты час на беларускім баку пройдзе поўная рэканструкцыя паста, зробяць новае асфальтавае пакрыццё.
Пасля адкрыцця пункт пропуска “Прывалка” стане адным з самых сучасных на мяжы з Еўразвязам.
Прапускная здольнасць аўтамабіляў павялічыцца ў тры разы, з’явяцца стацыянарны надгядны комплекс і сучасныя сродкі мытнага кантролю.
Кіраўнік рэгіянальнай мытні паведаміў, што на аднаўленне пункта пропуска будзе выдзелена каля трыццаці мільярдаў рублёў.