Дзе і як адпачыць 12-17 чэрвеня

|

Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік» 12-17 чэрвеня «Тэрмінатар: няхай прыйдзе выратавальнік» (трылер, Нямеччына-ЗША), 12-14, 17 чэрвеня «Закінуты свет» (фантастыка, камедыя). Дзецям: 12 чэрвеня «Сястрычкі-малечы. Прыгоды ў лесе»; 13, 14 чэрвеня «Прыгоды піратаў у краіне гародніны», 15 чэрвеня «Дзень народзін Алісы», 16 чэрвеня «Код Ліока. Прыгоды ў паралельным свеце», 17 чэрвеня «Прыгоды Дэспера» (10.30) Тэл.: 53-19-42.

У кінатэатры «Чырвоная зорка» 12-17 чэрвеня «Шлях» (вострасюжэтны баявік). Дзецям: 12-14 чэрвеня «Перліны дракона» (11.00), 12-14 чэрвеня «Монстры супраць прышэльцаў» (12.50). 15-17 «Казка на ноч» (12.30). Тэл. 72-29-08.

У кінатэатры «Космас» 13, 14 чэрвеня «Людзі ікс. Пачатак. Расамаха». Дзецям: 13 чэрвеня «Дзюймовачка» (10.00), 14 чэрвеня «Прыгоды піратаў у краіне гародніны» (12.00); 14 чэрвеня «Скубі Ду і кароль гоблінаў» (12.00). Тэл.: 74-60-13.

Для тэатралаў

Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): Гастролі Брэсцкага акадэмічнага тэатру драмы 12 чэрвеня Аляксандр Галін «Рэтра» (сучасная гісторыя ў 2-х дз.). Пачатак – 19.00.

Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 15 чэрвеня (11.00, 14.30) В.Маслаў «Алі Баба і разбойнікі».

Гастролі Панявежскага лялечнага тэатру на колах. 12 чэрвеня (12.00) Г.Х. Андэрсэн «Салавей» (на літоўскай мове). 14 чэрвеня Г.Х. Андэрсэн «Прынцэса на гарошыне». Тэл.: 74-59-30.

Канцэртная зала філармоніі (вул.Гарнавых, 17): 15 чэрвеня канцэрт ансамблю танцу, музыкі і песні «Белые росы» з удзелам гурту сучаснай харэаграфіі «Тад» (19.00). Стары замак 26 чэрвеня свята джазу «Гродна-джаз-2009».

Для прыхільнікаў мастацтва

Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): «Фотаф’южын» – сумесная выстава навучэнцаў школы-студыі народнага фотаклубу «Гродна» і ўдзельнікаў клубу.

Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Персанальная выстава Алены Русачэк «Сіняя птушка» (жывапіс, графіка, фотаграфіка).

Стары замак: Выстава карцін Мікалая і Святаслава Рэрыхаў «Гімалаі». Новы замак (Сенатарская зала): Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, каліграфія (Іран).

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага (аддзел мастацтва, вул. Савецкая, 25): выстава «Рукатворныя абразы Галіны Курносавай» (залатое і ліцавое шыццё).

Для аматараў спорту

Спорткомплекс «Нёман» (вул. Камунальная, 3): 13, 14 чэрвеня. Першынства вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 1994-95 г.н. Пачатак 14.00.

Зала барацьбы (вул.Урублеўскага, 1а): 12, 13 чэрвеня адкрыты рэспубліканскі турнік па грэка-рымскай барацьбе памяці У.Умінскага.

Падрыхтаваў ТС