Наведнік з дзіцём учыніў дзебош у гарадзенскай кавярні

|

Гарадзенец 1975 года нараджэння прыйшоў у кавярню моцна пьяны, за руку ён трымаў пяцігадовага сына.

Яму не спадабалася абслугоўванне і ён накінуўся на першага ж супрацоўніка ўстановы, які трапіўся пад руку.

18-гадовы кур’ер атрымаў удар у жывот.

Пасля хуліган прыставіў да галавы хлопца пісталет і стаў пагражаць націснуць на спускавы кручок.

На шчасце, абышлося без ахвяр.

 

Хулігана затрымалі, знайшлі ў яго і пнеўматычны пісталет з боепрыпасамі.

Сваю віну падазраваны прызнаў і ва ўсім абвінаваціў алкаголь.

 

Тыднем раней іншы гарадзенец прадставіўся супрацоўнікам міліцыі, ударыў у жывот бармэна кавярні і адабраў 810 тысяч рублёў. 

У той жа дзень падазраваны наведаў піцэрыю. Зноў прадставіўся супрацоўнікам міліцыі і гэтым разам пагражаў зброяй.

Дзебашыра затрымалі ўжо дома.

 

Паводле http://uvd.grodno.by