Ад сёння кіроўцаў без правоў будуць караць больш жорстка

|

Калі такія кіроўцы ўчыняць правапарушэнне, за якое прымяняецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам, іх могуць пазбавіць права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, у тым ліку мотатранспартам і мапедам.

Цяпер “бяспраўнікаў” можна пазбавіць магчымасці атрымаць пасведчанне кіроўцы (калі яны ўчыняць парушэнне, за якое прадугледжана пазбаўленне правоў), у тым ліку абмежаваць у праве навучацца ў аўташколе, а тым, хто кіраваў машынай пасля таго, як быў пазбаўлены правоў, дадаць да пазбаўлення новы тэрмін.

 

Тэрмін пазбаўлення правоў бяспраўнікам можа быць павялічаны за наступныя парушэнні:

перавышэнне хуткасці больш чым на 20 км/г паўторна цягам года

-абгон альбо выезд на сустрэчную паласу

-“няпропуск” транспарта аператыўнага прызначэння (хуткай. МНС, міліцыі)

-стварэнне аварыйнай абстаноўкі

-ДТЗ

-пакіданне месца ДТЗ

-невыкананне патрабаванняў супрацоўніка ДАІ аб спыненні.


Асноўныя змены ў Кодэкс Беларусі аб адміністратыўных правапарушэннях, працэсуальна-выканаўчы і крымінальны кодэксы пачнуць дзейнічаць 24 кастрычніка.

З гэтай даты будзе ўведзена канфіскацыя аўтамабіляў, якімі кіруюць асобы, што прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за “пьянку” за рулём, а памеры некаторых штрафаў шматкроць павялічацца.

 

Паводле http://auto.tut.by