Вуліцу Дзяржынскага ў раёне Дзевятоўкі закрыюць на 5 дзён
За гэты час пад дарогай пракладуць футляры цепласеткі ў межах будаўніцтва працягу вуліцы Курчатава да Ліможа.
На гэты час аўтобусы №№9, 16, 17, 24, 28, 30 будуць курсаваць у аб’езд: праз вуліцу Ліможа і Белыя Росы.
Тралейбусы пойдуць наступным чынам:
№ 7 : Будаўнічы ліцэй- Рэмбыттэхніка (без зменаў), далей вул. Максіма Горкага – БЛК – вул. Урублеўскага – вул. Курчатава – вул. Дзяржынскага – Дзевятоўка і назад: Дзевятоўка – вул. Дзяржынскага – вул. Курчатава – вул. Урублеўскага – БЛК – вул. Дубко – вул. Дзяржынскага, далей без зменаў;
№ 11: Дзевятоўка – вул. Дзяржынскага – вул. Курчатава – вул. Урублеўскага – БЛК – вул. Дубко – вул. Дзяржынскага (без зменаў) і ў адваротным кірунку «Гродна Азот» – Рэмбыттэхніка (без зменаў), далей вул. Максіма Горкага – БЛК – вул. Урублеўскага – вул. Курчатава – вул. Дзяржынскага – Дзевятоўка;
№ 17: Дзевятоўка – вул. Дзяржынскага – вул. Курчатава – вул. урублеўскага – БЛК – вул. Дубко – вул. Дзяржынскага, далей без зменаў і ў адваротным кірунку: вул. Маладзёжная – Рэмбыттэхніка (без зменаў), далей вул. Максіма Горкага – БЛК – вул. Урублеўскага – вул. Курчатава – вул. Дзяржынскага – Дзевятоўка;
Маршрутка № 10т праз вуліцу Ліможа пакуль хадзіць не будзе.
Ад Радыёхвалі праз завод агрэгатаў мікрааўтобусы будуць кіравацца на вуліцу Дзяржынскага – Белыя Росы – Дзевятоўку-5 і назад у тым жа кірунку.
Здымак http://s13.ru