Хакеісты гарадзенскага “Нёмана” стартавалі ў чэмпіянаце з перамогі
Многія яшчэ не паспелі забыцца фінал мінулага сезону, як стартаваў новы, не менш цікавы сезон. У першым жа матчы “Нёман” сустракаўся з леташнім фіналістам, жлобінскім “Металургам”. Гарадзенцы ясна далі зразумець суперніку, што ў гэтым сезоне строга настроены толькі на перамогу.
У складзе пераможцаў дубль аформіў Аляксандр Мацярухін, па галу закінулі Яраслаў Крыстэк, Ягор Сцяпанаў і Віктар Андрушчанка. У прайграўшых шайбу прэстыжу закінуў Ягор Ягораў.
“Нёман” Гродна – “Металург” Жлобін – 5:1 (1:0, 3:0, 1:1)
Шайбы закінулі:
1:0 Яраслаў Крыстэк (большасць) (Андрэй Глебаў, Аляксандр Мацярухін) 19:04
2:0 Ягор Сцяпанаў (Аляксандр Маляўка) 31:24
3:0 Аляксандр Мацярухін (Аляксандр Усенка, Яраслаў Крыстэк) 35:26
4:0 Віктар Андрушчанка (большасць) (без перадач) 37:37
5:0 Аляксандр Мацярухін (большасць) (без перадач) 53:52
5:1 Ягор Ягораў (Раман Магдзееў, Андрэй Ромаданоўскi) 56:38
У сезоне 2013/2014 у экстралізе выступяць 10 беларускіх каманд, якія на першым этапе спаборніцтваў згуляюць паміж сабой па чатыры разы (па два матчы дома і ў гасцях). Пасля гэтага ліга падзеліцца на дзве пяцёркі, унутры якіх каманды з усімі набранымі ачкамі праедуць яшчэ адзін 4-кругавой турнір. Па выніках спаборніцтваў у двух групах вызначацца восем удзельнікаў плэй-оф, якія працягнуць барацьбу за ўзнагароды.
Рэгулярны чэмпіянат фінішуе 28 лютага 2014, а 4 сакавіка стартуюць чвэрцьфінальныя серыі (да трох перамог адной з каманд). Паўфіналы пройдуць у перыяд з 14 па 25 сакавіка, а фінальная серыя за золата пачнецца 28 сакавіка і фінішуе не пазней за 8 красавіка. Паўфінальная і фінальная стадыі плэй-оф праводзяцца да чатырох перамог адной з каманд.
Здымкі vk.com/hcneman