“Нёман” паказаў няўпэўненую гульню, але перамог
Першымi адкрылi лiк гаспадары, адзначыўся Дзмітрый Панцыраў. Пасля ў складзе “Нёмана” Віктар Андрушчанка аформіў дубль, Павел Баярчук забіў i аддаў перадачу. А ў гасцей вызначыліся Ігар Каваленя і Арцём Ляўшун.
“Нёман” Гродна – “Хімік-СКА” Наваполацк 4:1 (2:0 , 2:1 , 0:1)
Галы:
1:0 Дзмітрый Панцыраў (Аляксей Бадун ) 16:28
2:0 Віктар Андрушчанка (без перадач ) 19:12
3:0 Павел Баярчук ( меншасць ) (без перадач) 34:18
4:0 Віктар Андрушчанка ( большасць) (Вячаслаў Лісічкін , Павел Баярчук ) 37:32
4:1 Ігар Каваленя ( меншасць ) (Аляксей Гярлоўскі ) 39:41
4:2 Арцём Ляўшун (без перадач) 41:50
Дзмітрый Краўчанка, галоўны трэнер “Нёмана”:
– Супернік сёння нічога не прыдумляў, ён проста чакаў нашых памылак. У абароне працавалі хакеісты суперніка, а ў атацы дачакаліся нашых памылак. Плюс яшчэ буліт, які госці не рэалізавалі.
Колькі не забілі мы – гэта ўжо гісторыя. Мы павінны забіваць, рэалізоўваць тое, што ствараем. Трэба разумець, што кожная гульня гэта адзін з этапаў падрыхтоўкі да Кантынентальнага кубка. І калі там нам дадуць магчымасць ствараць столькі, і мы будзем не забіваць, то пройгрыш нам забяспечаны.
Таму трэба падымаць рэалізацыю, а таксама працаваць над некаторымі кампанентамі гульні . Да прыкладу, калі ты гуляеш у большасці ў чужой зоне, дык ты не маеш права рабіць так, каб шайба з яе выходзіла.
Ну а так – перамога ёсьць перамога. Працуем далей.
Ці трывожыць вас гульня ў абароне?
– Калі аналізаваць сёння, то адну шайбу мы прапусцілі на вяртанні, а другую – з-за памылкі Коласава. Думаю, што індывідуальныя нядбайнасці гульцоў не павінны адбівацца на камандзе. Вядома, ляпы бываюць, у тым ліку яны выкліканы і актыўнай гульнёй суперніка. Але хвалюе, што гэтых неабавязковых памылак занадта шмат. Яны ў экстрэмальных сітуацыях пакуль нам даюць мінус.
Мяне вельмі непакоіць тое, што два матчы запар мы прайграем трэці перыяд. Магу нават сказаць, што гэта катастрофа для нас. Ну і для мяне ў прыватнасці. Трэці перыяд – гэта быццам масток з цяперашняга матчу ў наступны. Наша цяперашняя каманда прайграваць трэці перыяд не павінна.
Пакуль шмат пытанняў – да каманды, да трэнераў. Мы не працуем у адным напрамку, у тым сэнсе, што гульні атрымліваюцца няроўнымі. Адзін перыяд мы ў стане выйграць у любога суперніка. Але гульня складаецца з трох. Якая розніца, якое майстэрства – трэці перыяд нельга прайграваць. Застаецца толькі працаваць над недахопамі – вось зараз скончыўся матч, а спартсмены пойдуць займацца дадаткова.
Здымкі vk.com/hcneman