Студэнты на суткі стануць “уцекачамі з Самалі”

|

40 студэнта-валанцёраў стануць удзельнікамі праекта, мэта якога – выхаванне талерантнага стаўлення да ўцекачоў і мігрантаў.

Гульня і іншыя мерапрыемствы праекта пройдуць 13-15 верасня на базе Скідзельскага ліцэя.

 

Студэнты максімальна ўвойдуць у сітуацыю перасялення з адной краіны ў іншую, у дадзеным выпадку – з Самалі ў Беларусь.

Размаўляць удзельнікі праекта павінны будуць толькі па-ангельску. Большая частка валанцёраў будзе выконваць ролю ўцекачоў, астатнія – супрацоўнікаў установаў, якія працуюць з мігрантамі.

 

Студэнты паспрабуюць пераадолець цяжкасці, якія сустракаюць на сваім шляху ўцекачы: атрыманне дазволу на выезд і дакументаў, паходы па інстанцыях і г.д.

“Уцекачам” забароняць карыстацца тэхнікай і запасацца ежай на дарогу.

 

Тэматычныя майстар-класы пазнаёмяць удзельнікаў гульні з Канвенцыяй ААН аб статусе ўцекачоў і абавязацельствамі краіны паводле гэтага дакумента, з формамі працы з уцекачамі і мігрантамі, дзейнасцю Беларускай арганізацыі Чырвонага Крыжа.

 

У 2010 годзе падобная гульня ладзілася на Віцебшчыне.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://news.vitebsk.cc