Інжэнер Лёля з Гродна перамагла ў фестывалі “Масква-транзіт-Геленджык”
У ім удзельнічалі артысты з Расіі, Беларусі, Германіі, Грэцыі, Кіпра.
У журы – вядомыя расійскія гумарысты Клара Новікава, Аркадзь Арканаў, Уладзімір Вішнеўскі, знакамітыя артысты, якія вызначалі лепшых у размоўным, вакальным, музычным, арыгінальным жанрах, у харэаграфічным і цыркавым мастацтве.
Гарадзенка Лёля (Вольга Галаўня) з лірычна-гумарыстычнымі вершамі зрабіла сапраўдны фурор.
Яна заняла першае месца ў намінацыі “Размоўны жанр”.
Таленавітай жанчынай зацікавіліся адразу некалькі прадусараў і адразу ж прапанавалі выступіць у Кіеве і Маскве, зняцца ў “Аншлагу” і “Смехапанараме”.
Вершы для Вольгі толькі хобі, а ўдзельнічаць у конкурсе “Масква-транзіт-Геленджык” ёй прапанавалі сябры з тэатра “Канкан”, дзе яна грае.
Паводле http://perspektiva-info.by