Беларусам дазволілі здаваць кватэры ў арэнду юрыдычным асобам

|

Адпаведная форма дамовы арэнды зацьверджана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29.08.2013 №757.

Раней форма арэнды жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду грамадзян, якая дазваляе здачу фізасобамі жылых памяшканняў у арэнду юрыдычным асобам для выкарыстання па прызначэнні, заканадаўча не прадугледжвалася.

Цяпер зацьверджаная абсалютна новая форма дамовы.

Акрамя таго, зацьверджаная форма арэнды (субарэнды) машына-месца.

 

У формах дамовы ёсць пункты, якія тычацца правоў і абавязкаў арандатара і арэндадаўцы, адказнасці бакоў, парадку ўнясення зменаў, скасавання дамовы і г.д.

 

Паводле http://www.belta.by