Кіроўцаў-парушальнікаў зафіксуюць фотакамеры
Сёння autogrodno.by заўважыў іх на аб’яздной дарозе паміж Хімвалакно і кальцом на Суворава, але супрацоўнікі ДАІ плануюць іх перамяшчаць штодня.
Камеры будуць працаваць у Гродне і на асноўных трасах каля горада дзеля маніторынгу рэжыму хуткасці.
Парушальнікам будзе лічыцца той, хто перавысіў дазволеную хуткасць на 12 км/г.
Такому кіроўцы прыйдзе па пошце паведамленне і давядзецца заплаціць штраф.
На трасе Мінск-Гродна чатыры стацыянарныя камеры фотафіксацыі запрацавалі яшчэ 23 жніўня.
Са з’яўленнем новых тэхнічных сродкаў, колькасць інспектараў ДАІ, якія будуць кантраляваць рэжым хуткасці карыстаючыся радарам, не зменьшыцца.
Першая аўтаматычная камера з’явілася ў Беларусі летам 2012 года.
Да канца 2013 года на дарогах краіны павінна працаваць ужо 100 камер.
Паводле http://autogrodno.by
Здымак http://www.realby.info